Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Беларусі на 27 чэрвеня выздаравелі і выпісаныя 44 тыс. 126 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь час зарэгістраваныя 61 тыс. 095 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19 (за мінулыя суткі — 382). Усяго праведзена 959 тыс. 880 тэстаў.

Памерлі за ўвесь час пандэміі 377 чалавек.

***

Першы выпадак каранавіруса ў краіне быў зарэгістраваны 28 лютага, лічба ў 1 тысячу была перакрочаная 8 красавіка. 1 мая было зафіксавана 14 971 выпадкаў, 1 чэрвеня — 43 403. Лічба ў 50 тысяч была перакрочаная 9 чэрвеня.

З 2 мая фіксавалася пераважна штодня больш за 900 выпадкаў (максімальна 17 мая — 969). З 30 мая па 10 чэрвеня, паводле Мінздароўя фіксавалася ўжо менш за 900 выпадкаў, 11 чэрвеня — 750. З 21 чэрвеня фіксуецца менш за 600 выпадкаў. 25 чэрвеня было 437, 26 чэрвеня — 331. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0