Фота Анастасіі Бандаровіч

Фота Анастасіі Бандаровіч

Лабавая аварыя адбылася на трасе пад Слонімам увечары 27 чэрвеня, ёсць загінулыя, паведамляе Tut.by.

Паводле інфармацыі відавочцаў, сутыкнуліся фура і легкавік. Апошні ў выніку ДТЗ ператварыўся ў груду металу. У групе «Slonim LIVE» карыстальнікі пішуць, што загінулі два чалавекі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0