З'езд беларусаў свету ў 2017 годзе, фота Настассі Роўды

З'езд беларусаў свету ў 2017 годзе, фота Настассі Роўды

З 1 ліпеня ўступаюць у сілу змены ў закон аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства. Згодна з абноўленым законам, людзі, што прыбылі ў Беларусь на тэрмін да дзесяці сутак, вызваляюцца ад абавязку рэгістрацыі ў органах унутраных спраў або МЗС, паведамілі БЕЛТА ў МУС.

У Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі МУС паведамілі, што змены ў законе накіраваныя на павышэнне турыстычнай і інвестыцыйнай прывабнасці. «Так, з 1 ліпеня вызваляюцца ад абавязку рэгістрацыі ў органах унутраных спраў або МЗС замежнікі, якія прыбылі ў Беларусь на тэрмін да дзесяці сутак. То-бок, калі замежнік прыбыў у нашу краіну і пасяліўся па прыватным адрасе на тэрмін, які не перавышае 10 дзён, ён не падлягае рэгістрацыі як часова жывучы. Цяпер гэты тэрмін складае пяць дзён — акрамя расіянаў і грамадзян некаторых іншых краін-суседзяў, якія заключылі міжурадавыя пагадненні з Беларуссю аб больш працяглым знаходжанні без рэгістрацыі», — распавялі ў МУС.

Гасцініцы, санаторна-курортныя і аздараўленчыя арганізацыі, а таксама суб'екты аграэкатурызму не будуць займацца рэгістрацыяй такіх замежнікаў. Цяпер гэтыя аб'екты стануць наўпрост інфармаваць органы ўнутраных спраў — з дапамогай партала электронных паслуг альбо іншым спосабам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0