Старшынёй назіральнай рады БПС-Сбербанка зноў абраны экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч, паведамляе belmarket.by.

Намеснікам 77-гадовага Пракаповіча абраны старэйшы віцэ-прэзідэнт-кіраўнік блока Sberbank International расійскага Сбербанка Цімур Казінцаў, паведамляе прэс-служба банка.

23 чэрвеня пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «БПС-Сбербанк» прыняў рашэнне аб абранні новага складу назіральнай рады банка.

ААТ «БПС-Сбербанк» з'яўляецца адным з найбуйнейшых беларускіх банкаў па памеры актываў. Яго чысты прыбытак па выніках 2019 года па нацыянальных стандартах склаў 107,2 млн рублёў пры рэнтабельнасці капіталу 15,8%. Асноўным акцыянерам выступае расійскі Сбербанк, якому належыць 98,43% акцый беларускага банка.

Пётр Пракаповіч займаў пасаду старшыні праўлення Нацбанка Беларусі з 3 сакавіка 1998 года па 18 ліпеня 2011 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0