Уладзімір Пуцін правёў у панядзелак нараду з пастаяннымі членамі Савета бяспекі краіны, падчас якой абмяркоўваліся, у прыватнасці, інтэграцыйныя працэсы на постсавецкай прасторы, паведамляе Інтэрфакс.

Таксама ўдзельнікі нарады абмеркавалі пытанні ўнутранай і знешняй палітыкі. Мерапрыемства прайшло ў рэжыме відэаканферэнцыі.

У нарадзе прынялі ўдзел прэм'ер РФ Міхаіл Мішусцін, старшыня Рады Федэрацыі Валянціна Мацвіенка, намеснік старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў, кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Антон Вайно, сакратар СБ РФ Мікалай Патрушаў, кіраўнік МЗС Сяргей Лаўроў, міністр унутраных спраў Уладзімір Калакольцаў, міністр абароны Сяргей Шайгу, дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў, дырэктар СВР Сяргей Нарышкін і спецпрадстаўнік прэзідэнта па пытаннях прыродаахоўнай дзейнасці, экалогіі і транспарту Сяргей Іваноў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0