29 чэрвеня каля амбасады Беларусі ў Таліне прайшоў пікет беларускай дыяспары Эстоніі і неабыякавых грамадзян Эстоніі на знак падтрымкі сумленных і празрыстых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамляе Радыё Свабода.

Удзельнікі пікету таксама паставілі мэтай прыцягнуць увагу да праблем краіны і прадэманстраваць салідарнасьць з палітвязьнямі, якія знаходзяцца ў беларускіх турмах. Пікетоўцы патрабавалі вызваліць кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта, спыніць рэпрэсіі, і правесьці сумленныя і празрыстыя выбары. Яны заклікалі да сыходу кіраўніцы Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзіі Ярмошынай са сваёй пасады.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?