Электрамабілі Geely пачнуць прадаваць у Беларусі ў наступным годзе. Запас ходу у мадэлі складзе каля 400-500 кіламетраў, паведамілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

«Мінск-Навіны»

Дызайн будзе такім жа, як і ў прадстаўленым ў сакавіку гэтага года кітайскім электракары. На выбар дылеры прапануюць сем каляровых гам. У прыватнасці, у залатой, серабрыстай, крышталёва-белай і блакітнай афарбоўцы.

Машыну забяспечаць адаптыўным круіз-кантролем, а таксама функцыяй распазнання дарожных знакаў. Дарэчы, асобныя дэталі будзе збіраць завод пад Барысавам. Прыкладны кошт новага электрамабіля — 70 тысяч рублёў. Цяпер на прадпрыемстве выпрабаванні праходзіць старая мадэль кітайскай зборкі. Вывучаюцца асаблівасці эксплуатацыі.

Чакаецца, што электрамабіль будзе цалкам адаптаваны пад еўрапейскі клімат, мультымедыя русіфікуюць, у камплекце таксама будуць ісці спецыяльныя перахаднікі для еўрапейскіх зарадных станцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

3
Каментатар / Адказаць
11.01.1971 / 14:26
При курсе 7 BYN за 1$ ведь цена 70000 BYN?
11
Каментатар / Адказаць
05.06.2005 / 08:52
Як у мяне будзе 70000 р, я сабе ў выдатным стане возьму land rover 6-8 гадовы, які дакладна яшчэ 15 год адʼезьдзіць
8
Каментатар / Адказаць
18.03.1984 / 18:29
Ліцьвін металіст, у таким разе вы сабе не машыну а галауны боль возьмице, будзе ен у вас ездзиць па сервисах и вам па кишэни. Так думаю.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру