Прапаршчык Максім Шышло заўважыў, як пяцігадовы хлопчык, купаючыся ў вадаёме, адплыў амаль на 20 метраў ад берага і замер на паверхні вады, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.
Фота Мінабароны
Вайсковец не раздумваючы кінуўся ў ваду, а калі дастаў дзіця, яно было без прытомнасці.
Разам з падаспелым мінаком прапаршчык рэанімаваў хлопчыка. На шчасце, дзіця ўдалося выратаваць. Яго, дарэчы, таксама завуць Максім.
0
0
0
0
0
0