Ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі падала неабходныя дакументы на рэгістрацыю яго ў якасці кандыдата ў прэзідэнты. Пра гэта TUT.BY распавялі ў ЦВК.

— Падалі літаральна хвілін дзесяць таму, — паведамілі ў прыёмнай Цэнтрвыбаркама. Неабходныя дакументы прынёс у камісію кіраўнік штаба Міхаіл Орда.

Штаб Аляксандра Лукашэнкі апошнім з прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах падаў дакументы.

Дакументы падалі Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў, Валерый Цапкала, штаб Віктара Бабарыкі, Сяргей Чэрачань і Святлана Ціханоўская.

Аднак Валерый Цапкала не сабраў дастаткова подпісаў: пасля праверак у яго засталося 75 249 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0