Да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Дзень Незалежнасці — галоўнае дзяржаўнае свята — стаў сімвалам свабоды беларускага народа, які перамог смерць у самай страшнай вайне ў гісторыі чалавецтва.

«Так, да сваёй незалежнасці беларусы ішлі больш за тысячу гадоў. Амаль ва ўсе часы, пачынаючы з глыбокай старажытнасці, гэта быў шлях барацьбы. Барацьбы з суровым кліматам за ўраджай, з захопнікамі за зямлю, з прыгнятальнікамі за свабоду, з інтэрвентамі за веру, культуру і традыцыі», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0