Менавіта гераічныя падзеі мінулага фармуюць нацыянальную ідэнтычнасць народа, аб'ядноўваюць яго. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БелТА.

«Таму любыя спробы дыскрэдытаваць пакаленне пераможцаў мы будзем расцэньваць як замах на суверэнітэт, носьбітам якога з'яўляецца і беларускі народ», — падкрэсліў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, нашчадкі і ідэйныя паслядоўнікі тых, хто стаяў з іншай лініі фронту, не пакінуць спроб перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны ці забыць яе.

«Але мы проста не маем права дапусціць гэта. Не маем права ў імя памяці тых, хто аддаў жыццё за свабоду беларускай зямлі, за нашу сённяшнюю сучаснасць і будучыню нашых дзяцей і ўнукаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0