Вытокі незалежнасці беларускай дзяржавы бяруць пачатак у глыбокай старажытнасці. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БелТА.

Ён адзначыў, што вытокі незалежнасці беларускай дзяржавы бяруць пачатак у глыбокай старажытнасці, у глыбіні стагоддзяў: яны — у імкненні Полацкага княства да палітычнай і эканамічнай самастойнасці, у стварэнні на беларускай зямлі прагрэсіўнага сярэднявечнага права, у навуковых і духоўных працах, у палітычных поспехах суайчыннікаў — яркіх прадстаўнікоў розных гістарычных эпох.

«Але так склалася, што амаль тысячу гадоў выразнікамі народнай волі на беларускай зямлі заставаліся выключна каранаваныя асобы. І толькі ў XX стагоддзі на вечнае пытанне «А хто там iдзе?» знайшоўся лёсавызначальны адказ. У вельмі складаных умовах трох рэвалюцый, Першай сусветнай і Грамадзянскай войнаў на гістарычную сцэну выйшаў беларускі народ — мудры і цягавіты, праўдзівы абаронца і захавальнік Радзімы. Народ, які дэ-факта і быў гаспадаром сваёй зямлі, таму што ў часы ўсіх войнаў і бітваў (якіх было нямала) самааддана ўставаў на абарону сваёй Радзімы і заўсёды ведаў, хто яе вораг. Нават не маючы палітычнай самастойнасці, стагоддзямі жывучы ва ўмовах культурнай, канфесійнай і палітычнай экспансіі, здолеў зберагчы сваю этнічную самабытнасць і традыцыі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0