Паводле Лукашэнкі, цяпер шматлікія постсавецкія краіны зайздросцяць беларусам, якія спакойна прайшлі шлях станаўлення. Пра гэта ён заявіў сёння на ўрачыстым сходзе, прысвечаным Дню Незалежнасці, перадае БелТА.

«Сёння некаторым карціць, хочацца перавярнуць, рэформ. Толькі хачу вас папярэдзіць, што ў выніку гэтых рэформ хтосьці напрэ кішэні, а вы зноў з каструлямі будзеце хадзіць з вёсак у горад-герой Мінск. Паглядзіце на Амерыку — вельмі багатая краіна. Паглядзіце на Заходнюю Еўропу — ім што карціць? Паглядзіце, што робіцца: апошнія падзеі і пандэмія спарадзілі ў Злучаных Штатах Амерыкі 60 млн беспрацоўных, галодныя бунты. Мы не Амерыка, мы не друкуем даляры. Мы нават не Расія, якой няма куды падзець вуглевадароды, золата і металы. У нас толькі рукі, мазгі, галава на плячах. А для гэтага трэба, каб эканоміка ўсяго свету існавала, калі эканоміка ўсяго свету закрыецца, закрыемся і мы, таму што мы экспартна арыентаваныя, асноўную сыравіну і рэсурсы купляем з-за мяжы», — дадаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0