Паглядзіце, як выглядаюць сабакі Бабарыкі, якія цяпер чакаюць свайго гаспадара ФОТЫ 9
У інстаграме Віктара Бабарыкі апублікавалі фоты ягоных сабак, Сэма і Монікі.
Як любіць пажартаваць Віктар Бабарыка, калі палічыць усё, што Сэм з'еў у доме, атрымаецца самы дарагі сабака. Моніка ж, наадварот, строгая выхавацелька, якая можа не пусціць Сэма ў дом, калі ён брудны.
Сэм і Моніка вельмі сумуюць па Віктару і Эдуарду, гаворыцца ў паведамленні інстаграм-акаўнта.