Амерыканскі рэп-выканаўца Канье Уэст мае намер прэтэндаваць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў ЗША. Пра гэта ён паведаміў у суботу ў Twitter.

Выканаўца не растлумачыў, ад якой партыі ён мае намер балатавацца. Ён таксама не даў адназначна зразумець, ці ідзе гаворка пра сёлетнія выбары кіраўніка дзяржавы. Разам з тым у яго паведамленне ўключаны хэштэг, які тычыцца планаў на бягучы год.

Уэст раней не раз заяўляў пра магчымасць уключыцца ў барацьбу за пасаду прэзідэнта ЗША. Ён дапускаў, што можа прэтэндаваць на найвышэйшую дзяржаўную пасаду ў краіне на выбарах, якія павінны прайсці ў 2024 годзе, паведамляюць інфармагенцтвы.

Часопіс Forbes у красавіку прызнаў Уэста мільярдэрам. Яго маёмасць ацэньваецца прыкладна ў $1,3 млрд. Уэст уваходзіць у лік самых папулярных рэп-выканаўцаў у ЗША. Спявак атрымаў больш за 20 прэмій Grammy.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0