Пераможны мяч у гульні жодзінскага «Тарпеда» і салігорскага «Шахцёра» забіў форвард гасцей Віталь Лісаковіч, прычым зрабіў гэта вельмі эфектна, піша tut.by.

Пры ліку 0:1 нападаючы «Шахцёра», атрымаўшы тонкі пас ад Ігара Івановіча, абвёў брамніка, але не стаў біць у пустую браму, а зрушыўся ў цэнтр брамавай, абвёў абаронцу і чарпачком прабіў міма яшчэ аднаго суперніка.

Гульня ў выніку завяршылася з лікам 1:4 на карысць «Шахцёра». Гэта дазволіла салігорцам стаць новым лідарам чэмпіянату Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0