Здарэнне адбылося ў канцы чэрвеня: 40-гадовая жыхарка Дзяржынска ехала дадому з Мінска на апошняй электрычцы і праспала свой прыпынак, піша прэс-служба міліцыі.

Жанчына прачнулася толькі ў Нясвіжскім раёне і выйшла на станцыі Хвоева (г. зн. што яна праехала лішніх 15 прыпынкаў, а гэта амаль паўтары гадзіны).

Праз вялікую адлегласць і адсутнасць грошай адмовіліся везці яе назад у Дзяржынск.

Аднак непадалёк ад чыгункі стаяла Audi-100, машына аказалася незамкнёнай.

Паводле слоў жанчыны, яна захацела пагрэцца і таму села ў салон. Заўважыўшы пакінутыя ў замку ключы, вырашыла даехаць да трасы М1 і затым аўтаспынам дабрацца дадому. Аднак ужо праз некалькі метраў рухавік заглух. Як потым патлумачыў уладальнік, у машыне ён усталяваў своеасаблівую супрацьугонную сістэму.

Тым не менш, выходзячы з Audi, жанчына забрала з сабой дэкаратыўную падушку (коштам 30 рублёў), бейсболку і карту АЗС на зніжку. Пры гэтым у аўтамабілі яна пакінула іншыя рэчы, некаторыя з іх аказаліся крадзенымі. Пазней з іх дапамогай сышчыкі выйшлі на падазраваную.

Вядома, што жанчына таксама з'яўляецца падазраванай па крымінальнай справе за кватэрны крадзеж у Баранавічах.

А сёлета спрабавала здзейсніць рабаванне ў Мінску і абакрала кватэру ў родным горадзе. Акрамя таго, на яе складзена каля дзесяці адміністрацыйных пратаколаў за дробны крадзеж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0