Упершыню з 11 чэрвеня, калі была заблакавана краўдфандынгавая пляцоўка MolaMola, яе каардынатары атрымалі афіцыйны адказ аб прычынах блакавання і арышту рахункаў праектаў Ulej і MolaMola ад Дэпартамента фінансавага маніторынгу КДК.

У афіцыйным адказе значыцца, што дзейнасць пляцоўкі «прыпыненая ў адпаведнасці з артыкулам 11 закона 165-3 «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння». 

У сувязі з блакаваннем рахункаў менеджары не могуць разлічыцца за выкананую працу з праграмістамі і падрадчыкамі, заплаціць заробак супрацоўнікам і аплаціць арэнду офіса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0