Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) толькі за мінулыя выхадныя зарэгістравала больш за 400 тысяч новых выпадкаў заражэння на каранавірус. Пра гэта кіраўнік СААЗ Тэдрас Гебрэісус заявіў падчас прэс-брыфінгу.

«Успышка [каранавіруса] паскараецца, і мы відавочна не дасягнулі піку пандэміі», — адзначыў ён.

У той час як многія краіны дамагліся значнага прагрэсу ў памяншэнні смяротнасці ад віруса, тады як у іншых дзяржавах яна працягвае расці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0