Сусветная арганізацыя аховы здароўя прызнала, што з'явіліся новыя звесткі аб перадачы каранавіруса паветраным шляхам пасля таго, як група навукоўцаў заявіла, што вірус можа даўжэй завісаць у паветры, піша Reuters.
СААЗ раней заяўляла, што каранавірус, які выклікае рэспіраторнае захворванне COVID-19, перадаецца, галоўным чынам, ад чалавека да чалавека праз дробныя кроплі, якія выдзяляюцца інфікаваным з носа або рота пры кашлю, чханні або размове.
Аказалася, што дробныя часціцы каранавіруса могуць затрымлівацца ў паветры даўжэй, чым кроплі, і здольныя пераадольваць значна большыя адлегласці, чым бяспечныя 1,5 метра.
Гэта азначае, што людзі ў памяшканнях з дрэннай вентыляцыяй могуць падвяргацца большай рызыцы заражэння, чым лічылася раней.