Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 8 ліпеня ў свеце зарэгістравана 11 942 065 выпадкаў каранавіруса, памерлі 545 655 чалавек.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксаваныя 3 097 084 выпадкі каранавіруса, а памерлі 133 972 чалавекі, з іх 993 — за ўчора. У Бразіліі зафіксаваны 1 674 655 выпадкаў каранавіруса, 1 312 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 743,5 тысячы выпадкаў. Памерлі за ўчора 479 чалавек.

Усяго ў свеце за 7 ліпеня зафіксавалі 208 034 новыя выпадкі каранавіруса.

За 7 ліпеня памерлі ад каранавіруса 5 515 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0