7 ліпеня з Літвы ў Беларусь выехала гуманітарная дапамога — вырабленыя ў Літве ахоўныя сродкі, неабходныя для барацьбы з COVID-19, паведамляе МЗС Літвы.

Фота: МЗС Літвы

Фота: МЗС Літвы

Адзначаецца, што гуманітарная дапамога прызначана рашэннем урада Літвы ад 3 чэрвеня ў якасці рэакцыі на просьбу Беларусі аб міжнароднай гуманітарнай дапамозе ў мэтах барацьбы з каранавірусам.

За 50 тысяч еўра ў ЗАТ «Bio Circle Balticum» былі набытыя 16 800 літраў дэзынфекцыйнай вадкасці, а ў ЗАТ «Interscalit» — 8 400 аднаразовых халатаў.

У самой Літве каранавірус практычна пераможаны. 17 чэрвеня краіна адмяніла каранцін, уведзены 16 сакавіка.

За ўвесь час у Літве зафіксавана 1844 выпадкі каранавіруса (636 на 1 млн насельніцтва, у Беларусі, паводле афіцыйных звестак, — 6 667 на 1 млн). Памерлі 79 чалавек (27 на 1 млн, у Беларусі — 45).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0