Супрацоўнікі міліцыі на двары дома, дзе пражывае Дзмітрый Паліенка. Скрыншот з відэастрыму
А 7-й гадзіне раніцы 8 ліпеня ў двор, дзе пражываюць актывісты Дзмітрый і Наста Паліенкі, увайшлі некалькі супрацоўнікаў міліцыі з Маскоўскага РУУС. Усе чацвёра былі ў цывільнай вопратцы. Яны прапанавалі актывісту «выйсці і пагаварыць». Пра мэты размовы нічога не паведамлялі, паведамляе spring96.org.
У адказ на катэгарычнае патрабаванне прадставіць павестку, двое з іх на аўтамабілі з’ехалі чамусьці ў Першамайскі РУУС і неўзабаве прывезлі павестку, у якой пазначана, што з’явіцца трэба а 15-й гадзіне 8 ліпеня для правядзення «праверачнага мерапрыемства» ў Маскоўскі РУУС.
Пакінуўшы павестку Насце, супрацоўнікі міліцыі з’ехалі.
Усю раніцу Наста вяла відэазапіс размовы, які змешчаны ў фэйсбуку.
Падчас стрыму Наста Паліенка паведаміла, што сёння ў Дзмітрыя ў судзе Першамайскага раёна Мінска адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы. Пачатак прызначаны на 10-ю гадзіну.