akorda.kz
Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікаў суграмадзян не паддавацца паніцы з-за пандэміі каранавіруса, каб не выклікаць ажыятажны попыт на лекі. Пра гэта паведамляе Nur.kz.
Такаеў паведаміў, што ў рамках яго даручэння пачалі затрымліваць спекулянтаў. Праца па забеспячэнні насельніцтва прэпаратамі працягваецца.
«Звяртаюся да грамадзян з просьбай не паддавацца паніцы, якая спараджае ажыятажны попыт на лекі», — заявіў Такаеў.
З 5 ліпеня ў Казахстане ўведзены двухтыднёвы жорсткі каранцін. Прыпынена аўтобуснае злучэнне паміж рэгіёнамі, забароненыя масавыя мерапрыемствы, праца крытых рынкаў, салонаў прыгажосці, кінатэатраў, рэлігійных аб'ектаў. У краіне пацверджана больш за 51 тысячу выпадкаў каранавіруса.
Прычым сёння зафіксавана 1376 новых выпадкаў, учора — 1079, пазаўчора — 1 403.
Паведамлялася, што на каранавірус перахварэў і Нурсултан Назарбаеў.