Здарэнне адбылося 7 ліпеня. Берасцеец патэлефанаваў ратавальнікам у 14:10. Ён паведаміў, што заблукаў каля пасёлка Мухавец з чатырма дзецьмі, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.

112.by

112.by

Мужчына з дзецьмі выйшаў з цягніка на чыгуначнай станцыі «Дубок» і накіраваўся ў лес збіраць ягады. Самастойна выйсці яны не змаглі.

У пошуку ўдзельнічалі 8 адзінак тэхнікі і 25 чалавек з Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, Брэсцкага РАУС і лясгаса.

Мужчыну знайшлі праз гадзіну, у 15:10. Прычым за 300 метраў ад той самай чыгуначнай станцыі, на якую ён і прыехаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0