bsu.by

Навукоўцы БДУ распрацавалі шматразовую трохслойную ахоўную маску з новага айчыннага матэрыялу. Яе можна выкарыстоўваць на працягу доўгага часу, паведамляе прэс-служба ўніверсітэта.

Над яе стварэннем працавалі супрацоўнікі НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ пад кіраўніцтвам загадчыка лабараторыі раствораў цэлюлозы і прадуктаў іх перапрацоўкі Дзмітрыя Грыншпана.

Для вонкавага і ўнутранага слаёў гэтага сродку індывідуальнай абароны выкарыстоўваецца плёнкава-тканкавы матэрыял на аснове поліэфіру, які не мае аналагаў. Ён не ўбірае вадкасць і ўстойлівы да жорсткіх апрацовак. Сярэдні пласт адначасова выконвае функцыі фільтра і сарбенту, ён складаецца з вугляроднага нятканага палатна, які выпускаецца на прадпрыемстве «СветлагорскХімвалакно». За кошт гэтага матэрыялу прадухіляецца трапленне таксічных рэчываў у арганізм пры дыханні.

Маска таксама валодае пырскаўстойлівасцю і паветрапранікальнасцю, біясумяшчальна са скурай чалавека, вытрымлівае шматразовую стэрылізацыю кіпячэннем у вадзе пры тэмпературы 100°С у прысутнасці цытрынавай або воцатнай кіслот. Пры гэтым маска зносаўстойлівая і цалкам захоўвае свае ахоўныя функцыі пасля рэгенерацыі. Выкарыстоўваць яе можна на працягу доўгага часу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру