holiday.by

Дзіцячая чыгунка адкрывае чарговы сезон ужо заўтра, 9 ліпеня. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале «Мінск. Афіцыйна».

Цягнікі будуць хадзіць па наступным графіку:

— серада, чацвер, пятніца — з 11:00 да 13:40;

— субота і нядзеля — з 11:00 да 15:35.

У дзіцячай чыгункі, нягледзячы на назву, ёсць усе атрыбуты сапраўднай: цеплавозы з вагонамі, правілы руху, начальнікі станцый, машыністы і праваднікі. Ад вялікай магістралі яна адрозніваецца толькі шырынёй каляіны ў 750 мм і даўжынёй трасы — 4,5 кіламетра.

Раней дзіцячая чыгунка пачынала сезон у самым канцы красавіка — пачатку мая. Але сёлета з-за пандэміі старт быў перанесены.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?