«І наогул, творчы патэнцыял, я ўпэўнены, не слабне. Усім перадавайце прывітанне, і думаю, што важна памятаць, што разам — мы пераможам! Ці разам — да лепшага!» — вось што піша Віктар Бабарыка ў сваім першым лісце з СІЗА КДБ, які атрымаў яго штаб. 

Нагадаем, Віктар Бабарыка быў затрыманы 18 чэрвеня, яму афіцыйна выставілі абвінавачванні па трох артыкулах:

  • ч. 2 арт. 235 (Легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам, здзейсненая паўторна, альбо службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, альбо ў асабліва буйным памеры),
  • ч. 2 арт. 243 (Ухіленне ад выплаты падаткаў, што пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры),
  • ч. 2 арт 431 (Дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0