Фота з фэйсбука

Фота з фэйсбука

За эвакуацыяй — у прамым сэнсе слова — Рамана Трафімава гэтымі месяцамі сочыць уся Эстонія. Грамадскасць кранула гісторыя гэтага чалавека, які быў вымушаны правесці тры з паловай месяцы ў будынку аэрапорта сталіцы Філіпінаў на падлозе, не маючы магчымасці ні выйсці ў горад, ні вярнуцца назад, піша Postimees.ee

Яго праблемы вырашыла эстонскае МЗС: яму купілі білет — яшчэ ўчора, 7 ліпеня, Раман вылецеў з Манілы ў Амстэрдам, і сёння ў 13.20 самалёт павінен быў прызямліцца ў аэрапорце Таліна.

«Для ўсіх, хто хацеў мяне сустрэць: на жаль, я не паспеў на пасадку на самалёт з Амстэрдама да Эстоніі», - напісаў Трафімаў на сваёй старонцы ў Facebook. Наступны прамы самалёт вылеціць з Амстэрдама заўтра ў той жа час.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Эстоніі Леэн Ліндам пракаментавала, што Раман Трафімаў дабраўся да краіны — члена ЕС, дзе дзейнічае свабода перамяшчэння.

«Авіяпералёты паміж Амстэрдамам і Талінам адбываюцца штодня. З новай просьбай пра дапамогу Раман Трафімаў да нас не звяртаўся», - патлумачыла Ліндам.

16 сакавіка Эстонія ўвяла строгія каранцінныя захады. Міністр замежных спраў Урмас Рэйнсалу ўсіх папярэджваў пра магчымыя рызыкі падарожжаў за мяжу. Але Трафімаву захацелася паляцець на адпачынак на Філіпіны. І ён паляцеў. Прыляцеў 20 сакавіка ў Манілу, а тут і Філіпіны ўвялі каранцін, адмяніўшы ўсе рэйсы, а замежнікам было забаронена выходзіць з аэрапорта ў горад. Тысячы турыстаў апынуліся ў сапраўднай пастцы: яны не маглі паляцець дадому, але і не маглі пакінуць тэрыторыю аэрапорта.

Па прылёце міграцыйная служба Філіпін не толькі адмовіла Трафімаву ва ўездзе ў краіну, але і забрала яго шэры пашпарт неграмадзяніна Эстоніі, паабяцаўшы яго вярнуць перад ад'ездам з Манілы.

Сітуацыя проста была адзін да аднаго, як з героем Тома Хэнкса ў фільме «Тэрмінал».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0