Улады Мінска адмовілі ў правядзенні сустрэчы наконт рэферэндуму. Заяўку на правядзенне сустрэчы падавала Аб'яднаная грамадзянская партыя, ініцыятарам быў штаб Віктара Бабарыкі, піша Tut.by.

Адказ ад Мінгарвыканкама даваў намеснік старшыні Арцём Цуран. У ім сказана, што заяўка не адпавядае арт. 9-1 Закона «Аб масавых мерапрыемствах». І не заключаны дагаворы з «Зелянбудам» і ГУУС Мінгарвыканкама.

Нагадаем, штаб Віктара Бабарыкі сумесна з Аб'яднанай грамадзянскай партыяй накіраваў заяўку на правядзенне сустрэчы наконт рэферэндуму па вяртанні Канстытуцыі 1994 года. Сустрэчу хацелі правесці ў адным з месцаў, дазволеных для правядзення масавых мерапрыемстваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру