Начальніца упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Фрунзенскага раёна Юлія Пяшко апублікавала ў сваім інстаграме сторыз з сустрэчы Лукашэнкі з «актывам» Мінска.

Ідэолаг падзялілася з падпісчыкамі сваімі эмоцыямі: «А я ўсё яшчэ веру ў тое, што наш прэзідэнт Лукашэнка асабіста мне пацісне руку».

Фота: twitter.com/hasid_

Пазней Юлія Пяшко напісала ў іншым сторыз вынікі такіх шчырых паведамленняў: ад яе адпісаліся пяць чалавек.

«А так жа сябравалі, так сябравалі! І заўсёды ж ведалі, што я за прэзідэнта. Што ж мне, цяпер нельга выказваць свайго меркавання», — абураецца жанчына.

Фота: twitter.com/hasid_

Звязацца з Юліяй Пяшко на працягу дня не ўдалося.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?