У чэрвені беларускамоўны хірург Аляксей Дужы пакінуў электронны зварот на сайце Адміністрацыі прэзідэнта. У ім ён прасіў выдаткаваць сродкі і абавязаць камунальшчыкаў адрамантаваць дарогу ў вёсцы Перасекі Рагачоўскага раёна. Пісаў, натуральна, па-беларуску. 

У гэтай вёсцы жыве актывіст Ігар Случак. Аляксей тлумачыць, што па яго просьбе ён і даслаў зварот.

Дакумент у выніку пераслалі ў Рагачоўскі райвыканкам, пра што і паведамілі Дужаму. Сёння ў канверце ён атрымаў вось такі адказ — чамусьці на ўкраінскай мове.

Па Законе «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» адказ павінен быць на той мове, на якой напісаны зварот. Вось тут ёсць інструкцыя, што рабіць, калі гэта не так.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?