akorda.kz

akorda.kz

Прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў у тэлезвароце да казахстанцаў абвясціў пра тое, што 13 ліпеня будзе Днём нацыянальнай жалобы па ахвярах каранавіруса, піша nur.kz

Прэзідэнт паведаміў, што каранавірус — небяспечная і падступная хвароба. Яе ахвярамі ў Казахстане сталі 280 чалавек. У сувязі з гэтым ён выказаў спачуванне родным і блізкім памерлых ад віруса.

Прэзідэнт заклікаў казахстанцаў праявіць стойкасць і цярпенне, не паддавацца дэпрэсіі. «Мы будзем біцца за кожнага казахстанца і ўпэўнены, што перамога будзе за намі», - рэзюмаваў Такаеў. 

У краіне зноў уведзены двухтыднёвы каранцін. І яго вынікі залежаць ад казахстанцаў, ад таго, наколькі людзі будуць выконваць каранцін.

Апошнімі днямі ў Казахстане адзначаецца моцная ўспышка каранавіруса. У сераду захварэлі 1 376 чалавек, у чацвер — 1962 чалавек. Усяго колькасць выпадкаў дасягнула 53 тысяч 021 чалавека (прычым у статыстыку ўключаныя і тыя, хто без сімптомаў). Памерлі за ўвесь час 280 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0