Галоўны трэнер маскоўскага ЦСКА Віктар Ганчарэнка прысвяціў перамогу над «Арэнбургам»(4:0) у матчы 27-га тура чэмпіянату Расіі маці, якая днямі пайшла з жыцця, паведамляе Прэсбол.

«Словы падзякі камандзе за тое, што яны мяне ў такі цяжкі момант падтрымалі. Хацеў ім вялікія словы падзякі сказаць. Гэтую перамогу прысвячаю маме, якая была маім самым адданым заўзятарам. Пасля кожнай гульні мне тэлефанавала, віншавала з удалай гульнёй, дзесьці крытыкавала. Таму дзякуй хлопцам, што перамаглі», — сказаў ён.

ЦСКА перамог у апошніх трох матчах, прычым ні разу не прапусціўшы. Каманда ідзе на трэцім месцы, змагаючыся за месца ў Лізе чэмпіёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0