Губернатара Хабараўскага краю Сяргея Фургала затрымалі 9 ліпеня па падазрэнні ў арганізацыі забойства і арганізацыі замаху на забойства. СК РФ распачаў супраць яго крымінальную справу, піша tass.ru.
Паводле следчых, Фургал затрыманы ў сувязі з расследаваннем шматэпізоднай справы ў дачыненні да арганізаванай злачыннай групоўкі, датычнай да шэрагу асабліва цяжкіх злачынстваў супраць бізнэсоўцаў у 2004-2005 гадах у Хабараўскім краі і Амурскай вобласці.
Крыніца ў праваахоўных органах паведаміла, што кіраўнік Хабараўскага краю падазраецца як мінімум у двух эпізодах арганізацыі забойстваў і аднаго замаху на забойства.
Фургал быў затрыманы сілавікамі ля свайго дома, ён не паспеў прызначыць часовага выканаўцу абавязкаў.
Рэгіянальнае аддзяленне ЛДПР — партыі, да якой належыць Фургал — не будзе выключаць яго. Калі яго адхіляць ад пасады, выбары губернатара пройдуць восенню 2021 года.
Губернатара Хабараўскага краю даставяць у Маскву.
У бліжэйшы час Фургалу будзе выстаўлена абвінавачванне. Акрамя таго, следства мае намер звярнуцца ў суд для абрання ў дачыненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.