Увечары 8 ліпеня менскія раварысты ўчынілі чарговы флэшмоб — пад гукі патрыятычных мэлёдый праехаліся цугам у цэнтры горада. Пра затрыманьні не паведамлялася, піша радыё «Свабода».

Папярэдні роварны «прабег салідарнасьці» адбыўся 25 чэрвеня. Тады некалькі дзясяткаў удзельнікаў на роварах і самакатах сабраліся недалёка каля стэлы «Менск — горад-герой» і праехаліся праспэктам Пераможцаў, пасьля гэтага «рассыпаўшыся» ў паркавых зонах.

Супрацоўнікі ДАІ рабілі папярэджаньні ў мэгафоны, аднак удзельнікі былі законапаслухмяныя.

Калі да акцыі пачалі выяўляць цікавасьць мікрааўтобусы, у якія звычайна кідаюць затрыманых падчас акцый, раварысты павярнулі на дарожкі, дзе машынам не прайсьці.

Фота на галоўнай старонцы: скрыншот з сацсетак радыё «Свабода».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?