Расія зняла забарону на пастаўкі груш з Беларусі, паведамілі БелТА ў Еўразійскай эканамічнай камісіі.

Гэтаму папярэднічала складаная працэдура.

«На аснове звароту Мінэканомікі Беларусі па пытанні ўвядзення Рассельгаснаглядам часовых абмежаванняў на пастаўкі груш у Расію, Дэпартаментам функцыянавання ўнутраных рынкаў ЕЭК быў праведзены маніторынг выканання абавязальніцтвам дзяржавамі-членамі ЕАЭС і падрыхтавана заключэнне аб наяўнасці перашкоды, які мае прыкметы бар'ера, - адзначылі ў ЕЭК. - У рамках праведзеных двухбаковых перамоваў прынята рашэнне аб ліквідацыі абмежавання пры пастаўцы груш з Беларусі ў Расію з 10 чэрвеня 2020 года», — сказаў міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Гегам Варданян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0