Сёння каля 7 гадзіны раніцы ў аператыўна-дзяжурную службу ГУУС Мінгарвыканкама паступіла паведамленне ад работнікаў установы грамадскага харчавання, што на праспекце Дзяржынскага. Па электроннай пошце ў арганізацыю прыйшло паведамленне ад невядомага аб нібыта закладзенай выбуховай прыладзе ў будынку, паведамляе прэс-служба МУС.

На месца прыбылі сапёрна-піратэхнічныя і следча-аператыўныя групы, іншыя службы. Персанал установы самастойна пакінуў будынак, наведнікаў унутры не было.

Небяспечных рэчываў не знайшлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0