Здарэнне адбылося каля 23.35 у сераду, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.

«Таёта» рухалася па МКАД з боку праспекта Незалежнасці ў напрамку вуліцы Скарыны ў другой паласе.

Дарогу перасякаў лось справа налева па ходзе руху аўтамабіля.

«Таёта» збіла жывёлу насмерць. Сам кіроўца не пацярпеў.

Фота ДАІ

Фота ДАІ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0