Адзін з лідараў прафсаюза РЭП Ігар Комлік распавёў сайту palitviazni.info пра тое, што адбываць пакаранне яму застаецца крыху больш за месяц.

«6 ліпеня ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна мне паведамілі, што я патрапіў пад дзеянне Закона аб амністыі, і мне знялі год пакарання», — кажа Ігар Комлік.

Нагадаем, што 24 жніўня 2018 г. суд Савецкага раёна Мінска асудзіў кіраўнікоў прафсаюза РЭП Ігара Комліка і Генадзя Фядыніча на 4 гады абмежавання волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу з забаронай займаць кіруючыя пасады тэрмінам на 5 год.

Іх асудзілі па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры).

Праваабаронцы прызналі гэтую справу палітычна матываванай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0