Святлана Ціханоўская з адвакаткай Наталляй Мацкевіч, фота Надзеі Бужан

Святлана Ціханоўская з адвакаткай Наталляй Мацкевіч, фота Надзеі Бужан

У судзе Маскоўскага раёна Мінска праходзіць пасяджэнне па скарзе Сяргея Ціханоўскага на пастанову начальніка СІЗА № 1 аб прымяненні мер спагнання — змяшчэнні ў карцар, піша Tut.by.

Пасяджэнне, якое яшчэ напярэдадні было адкрытым, раніцай 9 ліпеня абвясцілі закрытым і не пусцілі ні прадстаўнікоў СМІ, ні сяброў Ціханоўскага, якія прыйшлі яго падтрымаць. У залу паседжання пусцілі толькі Святлану Ціханоўскую, адвакатаў Віктара і Наталлю Мацкевіч і прадстаўнікоў СІЗА № 1.

Скаргу на змяшчэнне ў карцар у суд Маскоўскага раёна, у пракуратуру горада і Упраўленне дэпартамента аб выкананні пакаранняў па Мінску і Мінскай вобласці Сяргей Ціханоўскі падаў 22 чэрвеня.

Пра тое, што пасяджэнне закрытае, адвакаты і жонка блогера Святлана Ціханоўская даведаліся толькі раніцай перад пасяджэннем.

Адзін з адвакатаў Наталля Мацкевіч патлумачыла, што падставай для закрыцця суда па грамадзянскай справе можа стаць тое, што там вывучаюцца матэрыялы пад грыфам «сакрэтна», асабістая справа зняволенага можа быць прызнаная такой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0