У лесе знайшлі цела зніклага 39-гадовага жыхара аграгарадка Бастынь (Лунінецкага раёна), паведамляе Следчы камітэт.

Раніцай 6 ліпеня ў міліцыю патэлефанавала жанчына. Яна паведаміла пра тое, што яе муж прапаў без вестак.

Аператыўнікі высветлілі, што напярэдадні знікнення мужчына выпіваў са сваім 24-гадовым таварышам. Ноччу падазраваны ўгаварыў сваю ахвяру пайсці ў лес, дзе ён, нібыта, схаваў гарэлку.

Паводле следства, у лесе каля вёскі Бастынь, малады чалавек некалькі разоў ударыў мужчыну па галаве металічным прадметам. Ад атрыманых траўм той загінуў на месцы. Затым падазраваны закапаў яго цела і прыкрыў магілу галлём.

Маладога чалавека затрымалі па падазрэнні ў забойстве. Следчыя распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0