Фота Кацярыны Штукінай

Фота Кацярыны Штукінай

Былы прэм'ер-міністр Расіі, намеснік старшыні Рады бяспекі Дзмітрый Мядзведзеў даў вялікае інтэрв'ю Камсамольскай праўдзе. Закранулі ў ім і ўнутранае жыццё і замежную палітыку, у тым ліку адносіны з Беларуссю.

«Пра Беларусь — гэта, хутчэй, чаканні ўсякага роду недружалюбных нам сіл, выказванні розных палітолагаў. Часам гэта падаграваецца і асобнымі сентэнцыямі кіраўнікоў, вядома. Але ў цэлым у нас з Беларуссю асаблівыя, саюзніцкія адносіны. Мы разам ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гэтых адносін. У нас саюзная дзяржава. Мы інтэграцыяй займаемся. Так, гэты працэс ідзе няпроста. Так, мы спрачаемся часам па цэнах на газ, нафту, нейкія там крыўды ўзнікаюць. Але ў цэлым гэта рабочы працэс.

Мы з беларусамі, па сутнасці, адзін народ. Гэта вельмі блізкія нашы сябры. Я спадзяюся, што ўсё будзе ў парадку», — сказаў Мядзведзеў.

— А працоўны працэс ён не ўскладніцца, калі Лукашэнку ў жніўні, напрыклад, не абяруць?

— Давайце дачакаемся вынікаў. Рашэнне за народам Рэспублікі Беларусь. Гэта так жа, як з Трампам. Народ дасць адказ на пытанне аб тым, хто будзе кіраваць дзяржавай. Беларусь — гэта асаблівая для нас краіна, наш саюзнік. Але вяртаючыся да той жа Амерыкі, каго б ні абралі.

Расія як адказны міжнародны партнёр, як пастаянны член Рады Бяспекі, як ядзерная дзяржава, буйная эканоміка будзе працаваць з любой адміністрацыяй. Мы заўсёды з гэтага зыходзілі», — сказаў былы прэм'ер Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0