Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Дзяржабвінаваўца запатрабаваў для экс-намесніка дзяржсакратара Рады бяспекі, кіраўніка Службы бяспекі прэзідэнта Андрэя Уцюрына пакаранне ў выглядзе 14 гадоў пазбаўлення волі, піша БелТА

Па сукупнасці злачынстваў пракурор запатрабаваў прызначыць Уцюрыну 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя гэтага, пазбавіць яго звання палкоўніка.

«Абвінавачаны на судзе заявіў аб прызнанні сябе вінаватым. Фактычна сваю віну ў атрыманні хабару і падбухторванні да дачы хабару не прызнаў», - сказаў дзяржабвінаваўца.

На судзе Уцюрын не адмаўляў факт атрымання $ 9 тыс. і $140 тыс., аднак казаў, што размова ідзе пра пазыку. «На працягу ўсяго папярэдняга следства Уцюрын паказанняў аб атрыманні пазыкі ад Гарбачова не даваў», - указаў дзяржабвінаваўца.

Паводле пракурора, Уцюрын не раскаяўся ва ўчыненым злачынстве. Абцяжарваючай акалічнасцю пракурор прапанаваў лічыць парушэнне Уцюрыным прысягі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0