Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У пятніцу, 10 ліпеня, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы, паведамілі БелТА ў Гідрамеце.

Менш дажджоў будзе па Гомельскай і Магілёўскай абласцях. 

Ноччу будзе +7—12 градусаў цяпла, толькі па захадзе краіны ў шчыльных аблоках будзе цяплей — +13-15, днём — +19-24, па поўдні — +25—28.

У суботу будзе вельмі цёпла. Чакаюцца дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы. Месцамі прагрымяць навальніцы. Ноччу +13—+20. Днём +22-28, па Гомельшчыне нават да +30.

А ў нядзелю пахаладае.

У многіх раёнах рэспублікі пройдуць дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночна-заходні, паўднёва-заходні парывісты.

Ноччу +9—15, днём усяго +13-20. Па паўднёвым усходзе краіны будзе яшчэ цёпла: ноччу — +16—19, днём — +21-28.

У пачатку наступнага тыдня будзе халодна, шмат аблокаў і дажджоў. Вецер будзе паўночны.

Тэмпература паветра на вяршыні лета, 15 ліпеня (серада), ноччу складзе +8—15, днём — +14-20, у асобных раёнах да +23.

Такі тэмпературны фон будзе на 2-5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0