У ЕС вельмі занепакоеныя перашкодамі для працы журналістаў і пераследамі шэрагу апазіцыянераў у Беларусі, асабліва напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, заявіў кіраўнік дыпламатыі ЕС Жазэп Барэль, паведамляе Інтэрфакс.

«Мы заклікаем выконваць правы чалавека. Мы настойваем у кантактах з беларускім бокам — развіццё падзей павінна быць спынена», — сказаў высокі прадстаўнік ЕС па замежных справах, выступаючы ў чацвер на пленарнай сесіі Еўрапейскага парламента ў Бруселі.

Ён паведаміў, што ЕС кантактаваў з Беларуссю з мэтай вызвалення затрыманых у краіне людзей.

«Мы будзем уважліва назіраць за выбарамі», — паабяцаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.

Барэль нагадаў, што Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам праграмы «Усходняе партнёрства», якая выгадная абодвум бакам. Таму ў інтарэсах усіх еўрапейцаў, каб у Беларусі былі палепшаныя дзеючыя там некаторыя нормы.

Адносіны Еўрасаюза з Беларуссю, адзначыў кіраўнік дыпламатыі ЕС, будуюцца на шэрагу важных прыярытэтаў, якія ўключаюць павагу правоў чалавека. Ён указаў на неабходнасць большай адкрытасці ЕЗ у дачыненні да Беларусі і працягу падтрымкі суверэнітэту і незалежнасці гэтай краіны. Але гэта, па яго словах, павінна быць звязана з пазітыўнымі вынікамі ў Беларусі ў галіне правоў чалавека, асноўных каштоўнасцяў і свабод.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0