У рамках «справы Белгазпрамбанка» затрыманы былы дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Анатоль Грамовіч. Гэту інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў прэс-службе КДК.

«Так, затрыманы. У рамках расследавання крымінальных спраў у дачыненні да былых і цяперашніх супрацоўнікаў Белгазпрамбанка», — сказалі ў КДК.

Былы намеснік начальніка Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці Анатоль Грамовіч узначаліў ДФР у студзені 2002 года. Адбылося гэта неўзабаве пасля таго, як былы Дзяржаўны камітэт фінансавых расследаванняў страціў сваю самастойнасць і шляхам пераўтварэння ў Дэпартамент увайшоў у склад Камітэта дзяржкантролю.

Грамовіч узначальваў фінансавую міліцыю да лістапада 2006 года. У студзені 2009 года яго затрымалі. Слуханне справы пачалося ў маі 2010 года, пасяджэнні праводзіліся ў закрытым фармаце. Да крымінальнай адказнасці былі прыцягнуты 36 чалавек, большасць з якіх з'яўляліся службовымі асобамі мытні «Заходні Буг» і Упраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці. Усе яны, па высновах следства «ў складзе злачыннай арганізацыі восенню 2001 года ажыццявілі незаконнае перамяшчэнне з выкарыстаннем падробленых дакументаў праз мытню «Заходні Буг» камп'ютарнай тэхнікі, абутку, прычыніўшы шкоду дзяржаве на суму больш за 20 мільярдаў рублёў».

15 лістапада 2011 года Беларускі вайсковы суд прызнаў 25 абвінавачаных невінаватымі за недаказанасцю ў частцы ўчыненых злачынстваў. У іх ліку Анатоль Грамовіч і былы намеснік начальніка мытні «Заходні Буг» Яўген Селіванаў.

У 2012 годзе Грамовіч стаў членам Рады дырэктараў расійскага «СтарБанка», якому ў Беларусі належаў «Інтэрпэйбанк» (раней «Крэдэксбанк»). У 2015 годзе акцыянеры прынялі рашэнне аб ліквідацыі «Інтэрпэйбанка». Гэта рашэнне рушыла ўслед за тым, як Нацбанк адклікаў у «Інтерпэйбанка» ўсе ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру