Фота Надзеі Бужан

Пра гэта заявіў літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа, піша LRT.

Наўседа падкрэсліў, што пасля таго, як ён стаў прэзідэнтам, рашэнне Літвы аднавіць дыялог з Беларуссю адпавядае і зменам палітыкі ЗША, а таксама Еўрасаюза ў дачыненні да гэтай краіны. Але Літва выкарыстоўвае ў дачыненні да Беларусі выбарачную палітыку, праводзячы «чырвоныя лініі» — напрыклад, у пытаннях абароны правоў чалавека і бяспекі БелАЭС.

— Мы спрабуем дапамагчы Беларусі ў стварэнні большай незалежнасці, суверэнітэту, калі яны насамрэч шчыра імкнуцца да гэтага. Я думаю, што такая палітыка мае сэнс, але для гэтага трэба адно — гэтыя «чырвоныя лініі» не павінны перасякацца, — сказаў Наўседа.

— Калі акажацца, што беларускія ўлады спрабуюць захаваць свой мандат любымі сродкамі, у тым ліку ігнаруючы правы чалавека, адкрыта пераследуючы палітычных апанентаў пад рознымі падставамі, то нам давядзецца заявіць, што для нас гэта непрымальна. І ў нас няма ні маральнага, ні іншага права паглыбляць адносіны з такой дзяржавай — адзначыў Наўседа.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру