Маскоўскі раённы суд Мінска 9 ліпеня разглядаў скаргу палітвязня, блогера «Краіны для жыцця» Сяргея Ціханоўскага на змяшчэнне яго ў карцар. Чым сілавікі тлумачаць гэтыя рашэнні?

«Першы раз Сяргея змясцілі ў карцар за тое, што ён сядзеў на падваконні. Другі раз — знайшлі павуцінне пасля прыборкі. Супрацоўнікі СІЗА кажуць, што ўсё адпавядае нарматывам, таму законна», — сказала Святлана Ціханоўскага, жонка палітвязня, а таксама імаверны кандыдат у прэзідэнты.

Святлана Ціханоўская. Фота Надзеі Бужан.

Святлана Ціханоўская. Фота Надзеі Бужан.

На паседжанні змаглі прысутнічаць толькі Святлана Ціханоўская і адвакаты палітвязня. Нечакана разгляд адміністрацыйнай справы зрабілі закрытым. Чаму? «Бо агалошваюцца асабістыя дадзеныя зняволенага», — патлумачыла журналістам ягоная жонка.

«Я спадзяюся на наяўнасць прыстойных суддзяў у нашай судовай сістэме. Але на каго цяпер можна спадзявацца? На суды? Наўрад ці. На людзей толькі», — сказала Святлана.

Зрэшты, яна кажа, што вялікай падтрымкі з боку людзей на гэтым этапе не адчувае. «Калі гэтак лёгка можна напалохаць людзей, тады навошта гэта ўсё? Навошта было даваць надзею Ціханоўскаму і потым так рэзка ад усяго адмовіцца? Людзі што, пераменаў баяцца? Усе хочуць і ўсе баяцца? Дык што, адзін Ціханоўскі павінен быў гэта рабіць? Дык ён зараз сядзіць. Што, гамон краіне?» — эмацыйна прамовіла Святлана.

Яна кажа, што ў Сяргея яшчэ шмат скаргаў на ўмовы ўтрымання, але агучваць іх яна пакуль не мае права.

Суд не задаволіў скаргу Ціханоўскага пра змяшчэнне ў карцар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?