Ёсць некалькі ахвотнікаў купіць беларускі «Ідэя Банк», які цяпер належыць польскай фінансавай групе Getin Holding S.A. пад кіраўніцтвам бізнэсмена Лешака Чарнецкага, піша wnp.pl. Getin Holding S.A. збіраецца прадаць усе свае акцыі гэтага беларускага банка.

Лешак Чарнецкі

Лешак Чарнецкі

Адзначаецца, што гэты крок дапаможа атрымаць грошы, неабходныя для выратавання бізнэсу некалі паспяховага польскага мільярдэра, які перажывае цяпер не найлепшыя часы.

Польскі холдынг ужо пазбавіўся ад банкаўскіх актываў у Расіі, а таксама беспаспяхова спрабаваў прадаць свой бізнэс ва Украіне.

Толькі за першы квартал 2020 года Getin Holding спрацавала з чыстай стратай больш за 50 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0